Здравствуй, Спартландыя!

28 студзеня ў спартыўнай зале школы-інтэрната, у рамках шостага школьнага дня, адбылася спартландыя для навучэнцаў 1-7 класаў. Ім былі прапанаваны займальныя конкурсы і эстафеты.. З вялікім задавальненнем хлопцы бегалі, скакалі, перадавалі мяч, пераадольвалі розныя перашкоды. Спартландыя прайшла весела і цікава, не пакінула абыякавым ніводнага дзіцяці. Дзеці вельмі эмацыйна перажывалі адно за аднаго., за свае каманды. А па завяршэнні спартыўнага свята ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы, масу станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці на наступны тыдзень.

У гэты ж дзень сваё спартыўнае майстэрства паказалі і больш старэйшыя выхаванцы школы-інтэрната.. Рабяты з задавальненнем прадэманстравалі сваё ўменне гуляць у футбол. Госці – работнікі УП “Універсал Бабруйск”, былі прыемна здзіўлены добрай падрыхтоўкай нашых юных футбалістаў., якія на працягу ўсёй гульні давалі годны адпор сваім супернікам.

Выказваем падзяку настаўнікам фізічнай культуры і здароўя за выдатную арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы ў рамках шостага школьнага дня.

каментары зачыненыя.