28 студзеня ў раёне «Бабруйск-Арэна» адбылося зімовае спартыўнае свята «Бабруйская лыжня - 2017», у якім прынялі ўдзел работнікі УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху». Асноўная мэта мерапрыемства - прыцягненне як мага большай колькасці людзей да зімовага актыўнага адпачынку, спартыўным спаборніцтвам на снезе і здароваму ладу жыцця.
Удзельнікі мерапрыемства старанна змагаліся за ўзнагароды. Бо сёлета на "Бабруйскай лыжні" пераможцам, апроч дыпломаў, уручаць яшчэ і грашовыя прэміі. Для ўдзелу ў гонках свае заяўкі падалі 123 каманды - абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю «Лыжні».
Першымі ўзялі старт - і, адпаведна, першымі прыйшлі да фінішу - удзельнікі каманд органаў дзяржкіравання. Першымі, каму давялося зарабіць на «Бабруйскай лыжні», сталі хлопцы з БГРАНС, якія апярэдзілі на лыжні дружыну УУС гарвыканкама і зводную брыгаду працаўнікоў аховы здароўя. Імёны астатніх пераможцаў мы даведаемся пазней. Бо, как известно, галоўнае - не перамога, а ўдзел.
Выказваем вялікую падзяку работнікам школы-інтэрната Сакалоўскай Г. В., Талеркіну Д.С., Тарэлкінай А.Д., Каранцу А.А. і Бабровай В.П. за годнае прадстаўленне нашай школы на спаборніцтвах у «Бабруйскай лыжні – 2017»




































