Конкурс “знаходка года”


29 студзеня на базе ДУА «Цэнтр турызму краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска» праходзіў конкурс «Знаходка года». Нашы хлопцы ўжо не першы год з вялікім задавальненнем прымаюць удзел у гэтым мерапрыемстве. На гэты раз яны прадставілі на суд гледачоў сваю прэзентацыю аб жалезным прасе 1890 года.

Варта адзначыць, што да пачатку конкурсу хлопцы разам з кіраўніком краязнаўчага гуртка Мірошнікавай Юліяй Уладзіміраўнай правялі вялікую даследчую працу, падчас якой даведаліся пра гісторыю і развіццё гэтак патрэбнага бытавога прыбора. Прадстаўленне знаходкі праходзіла ў інтэрактыўнай форме. Публічная абарона ўключала загадванне загадак і, вядома, практычнае выпрабаванне старажытнага прадмета. Навучэнцы Мацвеева Марыя і Таланаў Дзмітрый падрыхтавалі маляўнічую відэапрэзентацыю, якая дапамагла хлопцам расказаць пра гісторыю і выкарыстанне праса з пачатку старажытных часоў і да нашых дзён.

У гэтым годзе незвычайнай знаходцы выхаванцаў гуртка “Юные краеведы” прысудзілі званне “Самая цікавая знаходка”.

А завяршылася мерапрыемства сумесным чаяваннем і сяброўскімі гутаркамі за салодкім сталом..

Віншуем рабят і жадаем ім шмат новых адкрыццяў і яшчэ цікавейшых знаходак!

каментары зачыненыя.