Штогод 8 февраля усе дзеці нашай краіны і іх замежныя равеснікі адзначаюць Дзень юнага героя-антыфашыста. Памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін, тех, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей, быў прысвечаны ўрачысты збор піянерскай дружыны школы-інтэрната, якая з гонарам носіць імя беларускага героя Мікалая Гойшыка.
Падчас мерапрыемства хлопцы ўшанавалі памяць загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны ўрачыстай хвілінай маўчання, ўспомнілі аб дзецях, якія загінулі і пацярпелі ад рук фашыстаў. Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова, Віця Хаменка – вось гэтыя маленькія героі вялікай вайны. Усе яны ўзнагароджаны ордэнамі айчыннай вайны, удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Не дажыўшы да свайго паўналецця, яны аддалі жыццё ў барацьбе з ворагам за нашу мірную будучыню.
Подзвіг дзяцей, якія сталі ў адзін шэраг з дарослымі барацьбітамі, будзе заўсёды жыць у нашай памяці.
Няхай сэрца, хвалюючыся, заміраюць,
На мірныя справы няхай клічуць,
Героі ніколі не паміраюць,
Героі ў нашай памяці жывуць!









































