Кірмаш падарожжаў

11 лютага на базе ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій г.Бабруйска» адбыўся краязнаўчы конкурс «Кірмаш падарожжаў», у якім прынялі ўдзел выхаванцы школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Навучэнцы са шматлікіх аб'яднанняў Цэнтра расказалі пра маршруты, якія прайшлі.

На гэты раз хлопцы падарожнічалі па Бабруйшчыне. Былі прадстаўлены маршруты па вёсцы Брожа, "Літаратурны Бабруйск", "На месцах раскопак" і іншыя.

Конкурс проводился в два этапа. Падрыхтоўчы этап уключаў распрацоўку маршрутаў падарожжа, стварэнне мультымедыйнай прэзентацыі і буклета.

Падчас другога этапа навучэнцы прадстаўлялі маршрут сваёй вандроўкі.. З абаронай маршруту «Малая радзіма Алеся Адамовіча – гарадскі пасёлак Глуша», выступіла навучэнка 8 "А" класа Мацвеева Марыя. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанавана маляўнічая мультымедыйная прэзентацыя і буклет “Па месцах, якія захоўваюць памяць аб жыцці беларускага пісьменніка, сцэнарыст, літаратуразнаўца Алеся Адамовіча».

Дзякуем кіраўніку гуртка “Юныя краязнаўцы” Мірошнікаву Юлію Уладзіміраўну за падрыхтоўку навучэнцаў да мерапрыемства.. Уверены, што ўдзел у конкурсе даў нашым выхаванцам магчымасць атрымаць новыя веды, узяць на сябе такую ​​нязвыклую, але вельмі цікавую ролю гіда віртуальнай экскурсіі і акунуцца ў незабыўны і чароўны свет падарожжаў.

каментары зачыненыя.