11 февраля у школе-інтэрнаце праводзіўся турнир по мини-футболу, прымеркаваны да святкавання Дня абаронцы Айчыны.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд, у склад якіх уваходзілі навучэнцы школы-інтэрната, а таксама яе выпускнікі. Усе гульні праходзілі ў напружанай барацьбе. Каманда нашай школы годна абараняла свой гонар, але саступіла ў фінале камандзе горада Магілёва і заняла ганаровае другое месца..
Па выніках спаборніцтваў пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней..
Дзякуем настаўніку фізічнай культуры і здароўя Петрыцу Уладзіміру Яраслававічу за арганізацыю турніру і выдатную фізічную падрыхтоўку навучэнцаў.











































