16 лютага навучэнцы школы-інтэрната ў чарговы раз наведалі Бабруйскі краязнаўчы музей. На гэты раз прычынай візіту ў самае сэрца шматвяковай гісторыі і традыцый нашага горада стаў чарговы музейны занятак., на якім хлопцы даведаліся пра гісторыю беларускага народнага касцюма.
На пачатку заняткаў выхаванцы школы-інтэрната праслухалі захапляльнае апавяданне экскурсавода пра гісторыю адзення беларусаў са старажытных часоў і да нашых дзён., даведаліся, наколькі багатая Беларусь на разнастайнасць нацыянальных касцюмаў, змаглі вызначыць асаблівасці мужчынскага і жаночага касцюма, убачыць адрозненні паўсядзённага і святочнага аблічча нашых продкаў.
Завяршыўся музейны занятак вельмі прыемным і нечаканым сюрпрызам для дзяцей. Хлапчукі і дзяўчынкі з непрыхаваным захапленнем прымяралі на сябе беларускія народныя строі., тым самым атрымаўшы магчымасць адчуць сябе персанажам мінулых эпох..









































