«А ну-ка, хлопцы!»

У мэтах папулярызацыі здаровага ладу жыцця, ваенна-патрыятычнага выхавання, фарміравання культуры свету і міжасобасных адносін 21 лютага ў спартыўнай зале школы-інтэрната адбылося спартыўнае мерапрыемства «А ну-ка, хлопцы!», прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. За званне наймацнейшых на гэты раз змагаліся зборныя каманды навучэнцаў 7-10 класаў. У пачатку спаборніцтваў, падчас урачыстай пабудовы, з прывітальным словам перад хлопцамі выступіла педагог-арганізатар. Яна павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з маючым адбыцца святам і пажадала поспехаў у спартыўным спаборніцтве..

Арганізатары і вядучыя мерапрыемствы, настаўнік фізкультуры і здароўя, Баброва Валянціна Паўлаўна і Петрыца Уладзімір Яраслававіч прыемна здзівілі ўдзельнікаў і балельшчыкаў спаборніцтваў разнастайнымі і вельмі цікавымі конкурсамі: "Таемны шыфр", "Цяжка ў вучэнні - лёгка ў баі", «Паромшчык», Самы спрытны», "Выдатны стрэлак" і іншыя. Правядзенне кожнай эстафеты суправаджалася забіяцкай музыкай, якая падбіралася да спаборніцтваў музычным кіраўніком школы-інтэрната – Карлавым Ігарам Валянцінавічам. Рабяты абедзвюх каманд вельмі імкнуліся перамагчы і паказвалі ўсе свае самыя лепшыя спартовыя якасці. Таму лічым, што ў гэты дзень няма прайграўшых - кожны атрымаў масу станоўчых эмоцый, вялізны зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства

за цікавае і відовішчнае спартыўнае свята!

каментары зачыненыя.