Свята сапраўдных мужчын

Дзень абаронцы Айчыны… Мы выраслі з гэтым святам, сталелі, мужалі, беручы прыклад з гісторыі свайго народа і яго лепшых прадстаўнікоў. Гэты памятны дзень мы асацыюем, перш за ўсё, з мужнасцю, сілай духу і стойкасцю чалавечага характару, адданасцю Радзіме.

Праздничный концерт, посвященный этому знаменательному дню, адбыўся 23 лютага ў актавай зале школы-інтэрната. З урачыстай прамовай да віноўнікаў урачыстасці звярнулася дырэктар Брылёва Наталля Яўгенаўна. Яна пажадала прысутным у зале мужчынам смела пераадольваць любыя жыццёвыя перашкоды., быць мужнымі, дасягаць пастаўленых мэт. Прыемным сюрпрызам для ўсіх прысутных стала выступленне жаночай паловы нашага калектыву.. Дамы ў поўным узбраенні падышлі да святкавання і здзівілі сёлета калег-мужчын неверагодна вясёлай і запальнай шоу-праграмай., якую дапоўнілі кранальныя музычныя нумары і маляўнічая мультымедыйная прэзентацыя., гартаючы старонкі якой, кожны з мужчын змог адчуць сябе важнай і неад'емнай часткай агульнага калектыву.

С праздником, дарагія мужчыны! З Днём абаронцаў Айчыны!

Няхай кожны з вас будзе надзейнай апорай і гонарам сваёй сям'і.!

Няхай вас шануюць, паважаюць і любяць за тое, што вы - сапраўдныя мужчыны!

каментары зачыненыя.