Для мілых дам!

 

Напярэдадні 8 сакавіка ў школе-інтэрнаце адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Шчырыя віншаванні ад нашых дарагіх мужчын прымала ўся прыгожая палова калектыву школы.

У гэты дзень у актавай зале не змаўкалі жарты, вершы і забіяцкі смех. А музычныя нумары ў выкананні калегаў зрабілі настрой мілых дам яшчэ больш святочным..

Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала відэа-віншаванне ад дырэктара школы-інтэрната Брылевай Наталлі Яўгенаўны., а таксама ўзнагароджанне ганаровымі граматамі за шматгадовую добрасумленную працу прадстаўніц жаночага калектыву..

Канцэрт пакінуў самыя яскравыя ўражанні і стаў выдатным завяршэннем перадсвяточнага дня..

Дзякуй за такі цёплы, шчыры падарунак і аказаная ўвага!

каментары зачыненыя.