Сусветны Дзень Зямлі

Любоў да роднага краю і прыроды, немалыя веды ў галіне краязнаўства – вось што адрознівае выхаванцаў гуртка «Турысты-краязнаўцы», кіраўніком якога з'яўляецца Мирошникова Юлія Уладзіміраўна.

8 красавіка хлопцы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Сусветнаму Дню Зямлі. ДУА «Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій для дзяцей і моладзі г.Бабруйска» арганізаваў для прысутных займальныя спартыўныя і тэатральныя конкурсы, рухомыя турысцкія і экалагічныя гульні. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі Мацвеева Марыя., Саўка Кацярына і Мішына Дыяна. Цёплае красавіцкае сонейка цешыла рабят увесь дзень. Юныя краязнаўцы распальвалі вогнішча, уладкоўвалі чаяванні, а ў завяршэнне паходу дружна прынялі ўдзел у працоўнай акцыі па ўборцы лесу ад смецця..

Час праляцеў хутка, а ў памяці рабят засталася маса самых прыемных уражанняў і вясёлых успамінаў.

каментары зачыненыя.