Педагагічны калектыў школы-інтэрната ў сваёй рабоце імкнецца аб’яднаць выхаванцаў рознага ўзросту і зрабіць іх жыццё ў сценах навучальнай установы цікавым і насычаным.. Разнастаіць вячэрні вольны час дзяцей - задача не такая ўжо і простая.. А дапамагае гэтаму правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў.. Адным з такіх мерапрыемстваў стала конкурсна-гульнявая праграма “Калейдаскоп весялосці”.
Педагог-арганізатар Лікумс Надзея Анатольеўна прадставіла хлопцам незвычайныя гульні, загадкі і віктарыны, удзельнічаючы ў якіх хлопцы даведаліся шмат новага аб сваіх любімых казках і пісьменніках. Дзеці з захапленнем адказвалі на розныя пытанні, разгадвалі загадкі і актыўна ўдзельнічалі ў такіх конкурсах як: «Цырульнае мастацтва», "Паказ жывёл", «Наскальны жывапіс», «Антонімы», а таксама паказалі выдатныя мастацкія здольнасці ў конкурсе "Вясёлы клоун".



































