Крыя-шоу

У рамках дабрачыннай акцыі ААТ "Белшына" і Белхімпрафсаюз падарыў выхаванцам школы-інтэрната адну гадзіну займальнай і сапраўды відовішчнай праграмы "Крыа-шоу"..

Што ж такое «Крыа-шоў»? Гэта пазнавальнае і яркае шоу з сухім лёдам, якое не пакінула абыякавым нікога з хлопцаў у гэты дзень. Сухі лёд уяўляе сабой замарожаны вуглякіслы газ з тэмпературай каля – 78,5 градусов. Пры звычайных умовах ён ператвараецца ў газ, абыходзячы стан вадкасці, што дазваляе праводзіць неверагодныя і ўражлівыя эксперыменты.

Вядучы свята - Вясёлы Хімік, прадэманстраваў прысутным самыя розныя доследы. Дзеці ўбачылі імгненнае закіпанне і свідраванне вады без кіпячэння, змаглі прыгатаваць найсмачнейшую газіроўку, штучны снег, паспрабавалі сілу свайго марознага дыхання і шматлікае іншае.

Дзякуем арганізатарам мерапрыемства за дзіўны тэатралізаваны паказ., радасць, усмешкі дзяцей і выдатны настрой!

каментары зачыненыя.