8 верасня стартаваў дзявяты па ліку, які стаў ужо традыцыйным, турыстычны злёт педагагічных работнікаў. Белы бераг сёлета сабраў 35 команд, якія прадстаўлялі дашкольныя ўстановы і гарадскія школы. Каманда нашай школы-інтэрната не першы год і з вялікім задавальненнем прымае ўдзел у турзлёце, таму з гонарам можна сказаць – усе асаблівасці паходнага жыцця для яе прадстаўнікоў не ў навінку.
В первый же день все участники блистательно проявили свои творческие задатки и фантазию. Достаточно было пройтись по палаточному городку, чтобы убедиться, з якім натхненнем каманды аформілі свае месцы для стаянак. Без асаблівай працы ўсе справіліся з прэзентацыяй каманды, стварэннем уласнай газеты і прыгатаваннем страў у паходных умовах. Але праходжанне кантрольна-турыстычнага маршруту стала сапраўдным выпрабаваннем для многіх. Дадайце сюды начное арыентаванне і, стане зразумела, што для перамогі ў турзлёце педагогам прыйшлося прыкласці нямала намаганняў. Але нягледзячы на складанасці паходнага жыцця і дробныя нязручнасці, усе ўсміхаліся, жартавалі, з задавальненнем рыхтавалі на вогнішчы.
Варта адзначыць, што сёлета турзлёт аказаўся самым шматлікім за ўсю гісторыю яго правядзення – на адной паляне ён сабраў каля 400 педагогаў. 10 верасня журы вызначыла пераможцаў па выніках шасці этапаў спаборніцтваў.
1 месца – ДУА «ЦДАДзіМ» «Расквіт» г. Бобруйска»
2 месца - ДУА «СШ №8 г.Бабруйска»
3 месца - ДУА «Гімназія №3 г. Бобруйска»
Няхай у гэты раз нам крыху не пашанцавала, і мы не заваявалі прызавых месцаў, але мы шчыра ганарымся, што ў нашай школе-інтэрнаце ёсць такія крэатыўныя, вясёлыя, якія ўмеюць добра працаваць і добра адпачываць, а также самозабвенно бороться за победу, педагоги.
Благодарим за участие!








































