У школе-інтэрнаце ўжо шмат гадоў існуе турысцкі клуб "Юныя краязнаўцы", кіраўніком якога з'яўляецца Мірошнікава Ю.В.. Яе выхаванцы з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і пераможцамі спаборніцтваў па спартыўным турызме.. 23 верасня стаў для іх сапраўдным святам. Юныя краязнаўцы наведалі ДУА «СШ №25 г. Бобруйска» – арганізатара займальных спаборніцтваў, прысвечаных Сусветнаму Дню турызму.
У рамках мерапрыемства хлопцаў чакала мноства цікавых конкурсаў, калі ўдзельнікі выступаюць адны ці гуртамі. На дыстанцыях рознай складанасці кожны з іх выявіў усю сваю сілу., спрыт і цягавітасць.
Без сумневаў, гэтае свята застанецца ў памяці рабят надоўга. Шчыра жадаем ім новых здзяйсненняў і перамог!





































