Дакрануцца да магіі мастацтва

17 лістапада стартаваў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім. В.И. Дуніна-Марцінкевіча. У рамках фестывалю на базе УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» адбыўся паказ спектакля «Стойкі алавяны салдацік» Бэбі-тэатрам «Бусы».

Для нашых навучэнцаў казка стала сапраўдным чараўніцтвам. І гэта нядзіўна. Бо пастаноўка неверагодна далікатная і добрая. Разам з казачнай гісторыяй хлопцы пазнаёміліся з акцёрамі, якія дапамаглі нашым хлопцам зразумець, што жывая музыка скрыпкі, званочкаў і трыкутнікаў можа вельмі сапраўды перадаць усе пачуцці і перажыванні герояў.

Навучэнцы, бацькі і кіраўніцтва школы-інтэрната выказваюць шчырую падзяку арганізатарам паказу спектакля. Уверены, што падобныя праекты будуць жыць і прыносіць радасць дзецям. Бо для нашых выхаванцаў так важна адчуваць сапраўдны клопат і ўвагу.

Дзякуем за радасць і станоўчыя эмоцыі!

Ваша искренность и доброта надолго останутся в сердцах наших детей!

каментары зачыненыя.