Добрая нядзеля, якая праходзіла ў рамках Дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, была вельмі насычанай падзеямі, яркімі ўражаннямі і сустрэчамі. Нашы навучэнцы гэтымі днямі не толькі прымалі гасцей у сценах школы-інтэрната, але і самі прымалі самы актыўны ўдзел у розных выязных мерапрыемствах.
Адным з такіх мерапрыемстваў стала канцэртная праграма "Добрае сэрца", якое адбылося на базе ДУА «Яслі-сад № 76 г. Бобруйска». Права ўрачыстага адкрыцця належала дырэктару школы-інтэрната Брылевай Н.Я.. і кіраўніку дашкольнай установы Пацэнок С.А. Яны пажадалі сваім выхаванцам заўсёды верыць у сябе, дарыць свой клопат і ўвагу навакольным людзям, і вядома ж атрымаць масу самых прыемных уражанняў ад сумеснага баўлення часу.
Вучні школы-інтэрната прыемна парадавалі маленькіх гледачоў сваім танцавальным майстэрствам. А жэставыя кампазіцыі, такія праніклівыя і шчырыя, выклікалі захапленне і шквал апладысментаў. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел і бацькі навучэнцаў. У час неверагодна душэўнага чытання верша Блінавай С.А.. прысутным было цяжка стрымліваць слёзы, а выкананне жэставай песні Какоўка Н.А. у дуэце з сынам не пакінула абыякавым нікога ў зале.
У кожнага чалавека - вялікага ці маленькага - свой шлях да дабрыні. Навучыцца быць па-сапраўднаму добрым цяжка. Таму кожнаму неабходна памятаць, што добрыя думкі - гэта кветкі, добрыя справы - плён, а добрыя сэрцы – сады. Клапаціцеся аб сваім садзе, напаўняйце яго сонечным святлом і добрымі справамі! І тады ваш свет зайграе новымі фарбамі і паселіць на тварах навакольных людзей усмешкі і радасць.!








































