У гасцях у “Цмокі-Мінск”

6 снежня старшакласнікі нашай школы-інтэрната па запрашэнні баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" наведалі спартыўна-забаўляльны цэнтр Falcon Club і паглядзелі гульню каманды супраць венгерскага клуба "Альба".

Ва ўпартай барацьбе сталічны клуб скончыў першы групавы раунд Кубка ФІБА прыгожай перамогай - 87:82.

Пасля гульні ў хлопцаў была магчымасць паразмаўляць з гульцамі і кіраўніцтвам клуба, абмяняцца сувенірамі і зрабіць з баскетбалістамі фота на памяць.

каментары зачыненыя.