Урачыстая лінейка

8 снежня ў школе-інтэрнаце адбылася традыцыйная пятнічная лінейка. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Хорошун А.У. падзякавала навучэнцам за актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзілі ў рамках Міжнароднага дня інвалідаў у перыяд з 24 лістапада па 7 сьнежня. Пад апладысменты прысутных педагог-арганізатар Кароль І.А. прадэманстравала заслужаную ўзнагароду за талент і творчасць рабят, якія падалі свае працы для ўдзелу ў штогадовым інклюзіўным кірмашы «Пад сузор'ем дабра», а таксама паднесла святочны пірог музычным калектывам школы-інтэрната.

Наступным прыемным момантам на лінейцы стала ўручэнне навучэнцам гульняў-конкурсаў "Зубраня" і "Каласок" сведчанняў удзельнікаў., пераможцаў, а таксама заахвочвальных прызоў.

 

 

каментары зачыненыя.