Працягваем шанаваць нацыянальныя традыцыі

12 снежня ў школе-інтэрнаце адбыўся традыцыйны Дзень беларускай кухні.

Як заўсёды кухары пастараліся на славу і прыгатавалі для навучэнцаў самыя смачныя стравы беларускай нацыянальнай кухні. На ўваходзе ў сталовую рабят ветліва сустракалі работнікі харчаблока і навучэнцы ў беларускім нацыянальным адзенні. А каларыт гэтага дня дапоўніў святочны строй памяшкання і сервіроўка сталоў у беларускім нацыянальным стылі.. Самі ж стравы падаваліся ў гліняных збанках - асноўнага атрыбуту народнай кулінарыі.. Старанні былі не марныя. Сытнае смажаніна ў збанках ўразіла нашых навучэнцаў і, было з'едзена з вялізным апетытам.

Выказваем падзяку работнікам сталовай, поварам, дыетсёстры Ман Г.А. за тое, што ствараеце магчымасць нашым выхаванцам дакрануцца да гісторыі і традыцый беларускага народа і ператвараеце звычайныя стравы ў сапраўдны ласунак, ад якога на талерках не застаецца ні следу.

Дзякуй за смачныя абеды, ўтульную хатнюю атмасферу !

Дзякуй за вашу працу!

каментары зачыненыя.