11 снежня ў Беларусі стартавала дабрачынная навагодняя акцыя "Нашы дзеці". Акцыя працягнецца па 10 января 2018 года. Яе ўдзельнікамі стануць больш 15 тысяч дзяцей-сірот, дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.
Традыцыйна ў дні акцыі школу-інтэрнат наведваюць прадстаўнікі самых розных прадпрыемстваў., устаноў і грамадскіх арганізацый горада.
14 снежня павіншаваць рабят з надыходзячымі навагоднімі святамі прыйшлі дырэктар РУП «Бабруйскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» Навумчык Анатоль Яўгенавіч, бухгалтар БЗАТ «Мастацкая кераміка» Зорына Вольга Мікалаеўна, член першаснай арганізацыі РГА "Беларускі саюз жанчын", намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» г.Бабруйска» Чабатарова Алена Рыгораўна, старшыня прафкама "Бабруйскія электрычныя сеткі" РУП "Магілёўэнерга" Ермалайчык Наталля Мікалаеўна, дырэктар цырульні «Ззянне прыгажосці» Шкуратава Наталля Пятроўна. З падарункамі да хлопцаў прыйшлі і прадстаўнікі ЗАТ «Бабруйскмэбля», а таксама ААТ «ФанДАК», якія аказалі спонсарскую дапамогу ў выглядзе корпуснай мэблі на суму ў памеры 750 беларускіх рублёў.
Дзеці ў сваю чаргу з вялікім задавальненнем прадэманстравалі перад прысутнымі свае бязмежныя таленты.. Праздничный концерт, падчас якога нашы выхаванцы выконвалі свае самыя яркія музычныя кампазіцыі і танцавальныя нумары., стаў сапраўдным падарункам для дарослых.
Ад імя навучэнцаў школы-інтэрната выказваем шчырую падзяку гасцям за аказаную матэрыяльную дапамогу, увага і клопат. Дзякуючы вам чаканне навагодняга свята становіцца па-сапраўднаму чароўным і радасным.
Нашы дзверы і сэрцы заўсёды адкрыты для вас!






































