28 снежня ў школе-інтэрнаце адбылася гадзіна інфармавання. Яго асноўная тэма - "Месца і роля мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі".
Островская Г.Ю. азнаёміла прысутных аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання, выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці за 11 месяцаў бягучага года, а таксама аб супрацьдзеянні гандлю людзьмі. У якасці дадатковых былі разгледжаны пытанні прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці ў адносінах да непаўналетніх., правіл паводзін пры выхадзе на лёд, выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Па завяршэнні гадзіны інфармавання дырэктар Брылёва Н.Я. павіншавала калектыў школы-інтэрната з надыходзячым Новым годам і запрасіла ўсіх прысутных паўдзельнічаць у святочным музычна-гульнявым прадстаўленні.



































