Сустрэча з інспектарам па наглядзе за энергетыкай

8 студзеня ў гасцях у выхаванцаў школы-інтэрната пабываў інспектар РУП “Магілёўэнерга” філіяла “Энерганагляд” Бабруйскага аддзялення Ракашэвіч Сяргей Анатольевіч. Ён павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі і расказаў цікавыя факты аб сіле электрычнай энергіі і наступствах неасцярожнага абыходжання з электрычнымі прыборамі.. У сваю чаргу, хлопцы паабяцалі выконваць правілы электрабяспекі. На заканчэнне сустрэчы Сяргей Анатольевіч уручыў навучэнцам буклеты па энергазберажэнні. , календары і магніты.

Выказваем падзяку за карысную сустрэчу і падарункі!

 

 

каментары зачыненыя.