Спектакль «Нараджэнне Хрыста»

У гонар светлага хрысціянскага свята Божага Нараджэння., 13 студзеня ў школе-інтэрнаце адбыўся калядны спектакль “Нараджэнне Хрыста”. Госці з Магілёва падрыхтавалі для нашых выхаванцаў цудоўны паказ па матывах гістарычнай падзеі. Дзеці з вялікай цікавасцю сачылі за падарожжам вяшчуноў, за гутаркай пастухоў з анёлам, раззлаваліся на цара Ірада, перажывалі за Іосіфа і Марыю, калі яны з немаўлём Хрыстом былі вымушаны бегчы ў Егіпет.. І, вядома, радаваліся, што ўсё скончылася добра.

Спектакль прайшоў у цёплай і ўтульнай атмасферы. Пасля яго завяршэння яшчэ адным прыемным сюрпрызам стала ўручэнне падарункаў усім навучэнцам.. Казачны настрой у гэты дзень панеслі з сабой усё – і дарослыя, і дзеці.

Дзякуем за цудоўнае свята і выдатны настрой!

каментары зачыненыя.