Аперацыя “Кармушка”

Зімовы час - гэта не толькі вясёлыя святы, ажыўленае катанне з горак, гульня ў снежкі, але і маразы, пранізлівы вецер. Занятыя сваімі справамі, у паўсядзённай мітусні, мы нярэдка забываем пра сваіх птушыных сяброў. Люты - самы цяжкі месяц для птушак. Добра вядома – хто сыты, таму холад не страшны. Таму мы павінны дапамагаць ім. Трохі зярнятак, сальца, ягад або хлебных крошак – а колькі птушак можна зберагчы ад галоднай смерці!

Кармушка можа стаць сапраўдным выратаваннем для птушыных сяброў. Маленькія бясплатныя сталовыя ў двары школы-інтэрната кожны год зімой уладкоўваюць навучэнцы пачатковых класаў.

Кіраўнік піянерскай дружыны Малахоўская М. У. прапанавала рабятам вырабіць розныя кармушкі – з пластыкавых бутэлек, каробак, кармушкі-домікі і г.д. У выніку, усе кармушкі на дрэвах нашага школьнага двара, а хлапчукі і дзяўчынкі кожны дзень з задавальненнем дадаюць у іх розны корм..

Дапамагайце маленькім птушкам сяброўкам зімой! Запрашайце гэтых мілых і пацешных птушачак да сябе ў госці, каб палюбавацца і ўволю накарміць у гэты цяжкі для іх час!

каментары зачыненыя.