2 сакавіка навучэнцы школы-інтэрната наведалі ўнікальную інтэрактыўную выставу робатаў – «Рабопарк». На ёй было прадстаўлена больш 50 робатаў з розных краін свету: Канада, ЗША, Японія, Расія, Вялікабрытанія, Інданезія і г.д.
Падчас выставы ў хлопцаў была магчымасць пазнаёміцца з дзіўнымі дасягненнямі інжынернай думкі.. У рамках праекта былі прадстаўлены робаты, якія адлюстроўваюць актуальныя тэндэнцыі развіцця робататэхнікі, штучнага інтэлекту і сістэм навучання.
Усе тэхналогіі былі выстаўлены ў адкрытым доступе. З робатамі можна было гуляць, размаўляць, фатаграфавацца.
Гэта выстаўка прадаставіла нашым навучэнцам магчымасць стварыць пазітыўны настрой., атрымаць непадробныя станоўчыя эмоцыі. Усмешкі і радасць на тварах дзяцей - лепшы таму доказ!











































