Республиканская спартакиада

З 1 па 4 10 сакавіка ў Гомелі прайшла Рэспубліканская спартакіяда моладзі сярод інвалідаў па слыху. Мэта Спартакіяды – садзейнічанне і развіццё актыўнай рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі сродкамі фізічнай культуры і спорту.
Арганізатарамі спаборніцтваў былі: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя спорту глухіх", ДУ "Белспортзабеспячэнне", ДУ "Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва".
У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды Брэсцкай, Віцебскі, Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і горада Мінска.

Наша школа была прадстаўлена зборнымі камандамі па міні-футболе, баскетболе і настольным тэнісе. Падчас упартай і яркай барацьбы спартсмены нашай школы заваявалі другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе., другое месца – па міні-футболе, трэцяе – у спаборніцтвах па баскетболе. Каманды былі ўзнагароджаны граматамі, удзельнікі каманд - дыпломамі II і III ступені.
Правядзенне такіх спаборніцтваў садзейнічае развіццю фізічных навыкаў, спартыўнага майстэрства, а таксама ўмацаванню здароўя дзяцей з парушэннем слыху.

Віншуем юных спартсменаў і іх педагогаў Баброву В.П.. і Петрыцу В.Я. з перамогай!

каментары зачыненыя.