Спартландыя «Разам мы мацнейшыя!»

15 сакавіка на базе УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» адбылася спартландыя «Разам мы мацнейшыя!» з удзелам актывістаў Ленінскага райкама ГА «БРСМ», УУС Бабруйскага гарвыканкама і камісіі па справах непаўналетніх адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.
Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства – прыцягненне вучняў да сістэматычных заняткаў спортам і фарміраванне ў маладых людзей матывацыі і стымулу ў дапамогу да ўсведамлення прыярытэтаў, вызначальных пазіцыі здаровага ладу жыцця.
Гасцей і ўдзельнікаў спартакіяды віталі дырэктар школы-інтэрната Н.Я. Брылёва, а таксама ўчастковы інспектар ІСН ОМ Ленінскага раёна г.Бабруйска Д.У.. Давай. Яны пажадалі камандам паказаць выдатныя вынікі., праявіць вытрымку і павагу да сапернікаў, атрымаць яркія, незабыўныя ўражанні. Праграма спаборніцтваў уключала разнастайныя спартыўныя конкурсы.

Па выніках займальных спартыўных баталій першае агульнакаманднае месца дасталася камандзе УА "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху". Каманды ўзнагароджаны дыпломамі, спартыўным інвентаром, салодкімі прызамі, якія падаў Ленінскі раённы камітэт ГА «БРСМ» г. Бабруйска.

Разам мы мацнейшыя! Мы выбіраем спорт!

каментары зачыненыя.