З 26 па 31 сакавіка ў спартыўнай зале навучальна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №4 г. Бабруйска» адбыліся гарадскія спаборніцтвы па валейболе сярод членаў прафсаюза работнікаў устаноў сістэмы адукацыі г.Бабруйска. Такі турнір праходзіць у нашым горадзе больш 30 гадоў. На гэты раз удзел у ім прынялі каманды, якія былі падзелены на дзве групы: установы сярэдняга, дадатковай адукацыі і дашкольныя ўстановы.
Дзякуем за спартыўную падрыхтоўку нашай каманды настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Баброву В.П.. , Петрица В.Я. , а таксама працоўны калектыў нашай установы за актыўны ўдзел у спаборніцтвах.
Жадаем далейшых спартыўных дасягненняў!





































