Сусветны дзень здароўя

7 красавіка жыхары Зямлі адзначаюць Сусветны дзень здароўя. Гэты вясновы дзень для святкавання такой тэмы выбраны не дарма. Бо красавік – сярэдзіна вясны, гэта значыць час, калі абуджаецца прырода, хочацца пачаць усё спачатку, рабіць дабро і не паўтараць памылак мінулага. Менавіта дзякуючы гэтай станоўчай вясновай ноце была створана Сусветная арганізацыя аховы здароўя або скарочана СААЗ. Праз некалькі гадоў, да дня яе стварэння, было вырашана заснаваць міжнароднае свята – Сусветны дзень здароўя.
У мэтах фарміравання ЗЛЖ, выхавання любові да спорту 6 красавіка ў школе-інтэрнаце ў рамках гэтага цудоўнага дня праводзіліся займальныя рухомыя перамены для вучняў усіх узростаў.. Школа нібы ажыла, бо былі задзейнічаны ўсе – і навучэнцы, і педагогі.

Мабыць, нішто так не збліжае нас, як сумесныя мерапрыемствы і забавы. Таму застаецца спадзявацца, што правядзенне падобнай спартовай акцыі стане яшчэ адной добрай традыцыяй у нашай школе-інтэрнаце.

каментары зачыненыя.