У мэтах далучэння падрастаючага пакалення да народнай культуры, праз фарміраванне цікавасці да традыцый праваслаўнага свята «Светлае Хрыстова Уваскрэсенне», 6 красавіка ва ўстанове адукацыі “Бабруйскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» прайшла выстава-конкурс творчых прац «Свята ўсіх свят – Вялікдзень», актыўны ўдзел у якой прынялі і нашы выхаванцы.
Працягнулася выстава вялікай канцэртнай праграмай «Радасць для ўсіх!”. Рабяты прадставілі ўвазе тэатральныя і харэаграфічныя пастаноўкі, паказы мадэляў адзення ў народным стылі, вакальныя выступленні ў Велікоднай тэматыцы. У зале панавала атмасфера дабра і гасціннасці. Жэставыя песні "Хрыстос уваскрэс" і "Мой анёл" у выкананні нашых таленавітых хлопцаў, а таксама танцавальныя кампазіцыі "Азарніца" і "Каманда" не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных у зале..
Кульмінацыяй канцэртнай праграмы стала ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу, уручэнне дыпломаў, памятных прызоў і падарункаў, якія прадаставіла Магілёўскае абласное аддзяленне Беларускага фонду Міру. Прыемна, што сярод дзяцей з асаблівасцямі развіцця I месца заняў навучэнец школы-інтэрната Аляксей Пуцікаў з кампазіцыяй «Светлы Вялікдзень».
Выражаем большую благодарность руководителям музыкальных коллективов Щемеровой Т.И. и Дятко А.Э., а также Богданович С.Н. – руководителю кружка по декоративно-прикладному искусству, за подготовку и творческое развитие наших учащихся.








































