Падарожжа “Турысты і краязнаўцы”

8 Навучэнцы Красавіцкай школы-інтэрната разам з кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Турысты-краязнаўцы” Мірошнікавай Ю.В.. здзейснілі займальнае падарожжа ў веснавы лес, дзе іх чакала шмат цікавага. Дзеці змаглі спаўна адчуць подых абуджаючайся вясны і атрымаць асалоду ад неверагодна прыгожых карцін прыроды роднага краю.

Ісці па вясновым лесе - сапраўднае задавальненне. Усё ўжо дыхае сапраўдным, вясновым паветрам, сонцам і цяплом. У лесе нашы школьнікі змаглі праверыць свае турыстычныя навыкі: бяспечна развесці агонь, падрыхтаваць, прыбіраць смецце за сабой.

Рабіце прагулкі ў вясновы лес часцей! Атрымлівайце асалоду ад прыгажосці роднай прыроды!

каментары зачыненыя.