Разам весялей!

11 красавіка ў школе-інтэрнаце з мэтай далучэння навучэнцаў да здаровага ладу жыцця, забеспячэння пераемнасці і бесперапыннасці ў арганізацыі вучэбна-выхаваўчай работы паміж дашкольным і пачатковым звяном адукацыі адбылася спартландыя “Спартыўныя звераняты”.

Рабяты падзяліліся на дзве каманды. “Смелым” і “Умелым” былі прапанаваны разнастайныя эстафеты і займальныя конкурсы. Дзеці пабывалі ў джунглях, сустрэліся з незвычайнымі звярамі. Адгадаўшы загадку, яны даведваліся назву жывёлы і імітавалі яе звычкі.. З кожнай новай эстафетай абстаноўка ў зале напальвалася. Рабяты з вялікім азартам імкнуліся апярэдзіць сваіх супернікаў. Па выніках спартландыі на I месцы аказалася каманда. “Умелых”.

Все, без исключения, у гэты дзень весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі сваё здароўе.

Віншуем каманду “Умелых” з перамогай і жадаем усім новых спартыўных дасягненняў!

каментары зачыненыя.