На суботнік усёй школай!

У рамках рэспубліканскага суботніка працоўны калектыў школы-інтэрната дружна выканаў работу па добраўпарадкаванні тэрыторыі нашай установы., прывёў у парадак кветкавыя клумбы, гульнявыя пляцоўкі і спартыўную зону.

Для правядзення суботніка быў складзены план мерапрыемстваў генеральнай уборкі тэрыторыі., за кожным замацаваны ўчастак з указаннем адказных, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас працы.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, усё з задавальненнем прыводзілі ў парадак школьную тэрыторыю: збіралі смецце, зграбалі леташнюю лістоту і траву, старыя сучкі дрэў і кустоў, выраблялі афарбоўку тратуарных бардзюраў.

Агульнымі намаганнямі за некалькі гадзін школьная тэрыторыя змянілася: усюды чыста і акуратна!

каментары зачыненыя.