Мы будзем памятаць!

8 мая ў школе-інтэрнаце адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная памяці абаронцаў Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Лінія пачалася з увядзення Чырвонага Сцяга. Кіраўнік піянерскай дружыны школы-інтэрната Малахоўская Марына Уладзіміраўна, здала рапарт дырэктару школы-інтэрната Брылевай Наталлі Яўгенаўне аб гатоўнасці навучэнцаў да пачатку ўрачыстай лінейкі і прапанавала ўсім прысутным успомніць аб суровых гадах вайны.

Аповяд аб падзеях ваенных гадоў суправаджаўся паказам кадраў ваеннай хронікі., чытаннем вершаў. Памяць воінаў, якія аддалі сваё жыццё ў імя Вялікай Перамогі, ўшанавалі Хвілінай Маўчання.

Фіналам памятнага мерапрыемства стала ўскладанне кветак да Мемарыяла Воінскай славы на плошчы Перамогі..

А 7 мая выхаванцы школы-інтэрната адправіліся да брацкай магілы савецкіх воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г. Бабруйска "Вечны агонь". У брацкай магіле пахаваны 117 воінаў, загінуўшых у баях пры вызваленні нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года. У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік – злучаныя пад вуглом стэлы (у выглядзе разгорнутай кнігі) з імёнамі загінуўшых. І ўжо ў 1975 годзе запалены Вечны агонь. Дзеці ўсклалі кветкі да мемарыяла і аддалі даніну павагі ўсім салдатам., не якія вярнуліся з вайны, усім хто загінуў у баях і не дажыў да сённяшняга дня.

Вялікая перамога вечным агнём гарыць у нашых сэрцах!
Гэта свята, подзвігі людзей мы не забудзем ніколі!

каментары зачыненыя.