У рамках праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Кветкі вялікай перамогі" выхаванцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у творчым конкурсе "Дзень перамогі - пакаленне Z".. Усе працы былі прадстаўлены ў фае КК «Цэнтр вольнага часу і творчасці. Бобруйска». Акрамя таго свята ўпрыгожылі тэматычныя канцэртныя нумары ў выкананні навучэнцаў школ горада.
Вынікі конкурсу падведзены, і мы з радасцю віншуем навучэнку 9 “А” класа Парфёнаву Дыяну, якая заняла I месца ў намінацыі “Выраб” з кампазіцыяй “Беларусь. Слава героям!”.
Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі, якія ўручылі намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска – Сысы Ігар Анатольевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі - Бабко Святлана Мікалаеўна.
Жадаем рабятам новых творчых перамог і натхнення!






































