З 15 мая 2018 гады ў Бабруйску праходзіць VII Міжнародны фестываль падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў Дзецях».
Арганізатарамі фестывалю выступаюць Бабруйская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт, сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Покрыва». Суарганізатарам фестывалю з'яўляецца грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын".
У фестывалі "Шчасце ў дзецях" бяруць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый., устаноў аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнай абароны, навучэнцы і студэнты.
Нашы навучэнцы сумесна з выхаванцамі ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска» выступілі на мерапрыемстве з абаронай сацыяльна-культурнага праекта «Павер у сябе!» і ўвайшлі ў чацвёрку лепшых. Усе пераможцы былі ўдастоены ганаровых грамат і салодкіх прызоў.
Віншую, хлопцы!




































