Ні для каго не сакрэт, што фізкультура і спорт умацоўваюць здароўе і дух. 19 мая ва УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» адбылося спартыўнае свята, прымеркаваны да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. Гэты дзень па традыцыі адзначаюць кожную трэцюю суботу траўня і, так склалася, што гэтае свята стала сваім для ўсіх, хто не можа ўявіць сваё жыццё без актыўных заняткаў спортам. Уцягванне вучняў у актыўны занятак фізічнай культурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця - такія галоўныя мэты мерапрыемства.
Праграма "Дня фізкультуры" складалася з мноства цікавых конкурсаў., гульні. У час правядзення разнастайных эстафет удзельнікі змагаліся за званне самых хуткіх, моцных і спрытных. І даказваць свае здольнасці ім даводзілася з усім стараннем. Неабходна было тое прайсці з ракеткай у руках, утрымліваючы на ёй мячык, то скакаць з мячом, заціснутым каленамі, то гэты ж мяч штурхаць перад сабой гімнастычнай палкай, то перавесці з дапамогай абруча сяброў на іншы бок. А з якім азартам падтрымлівалі спартсменаў гледачы! Колькі волі да перамогі ў сумленнай барацьбе было ў сэрцы кожнага ўдзельніка!
З упэўненасцю можна сказаць, што гэта было сапраўднае свята здароўя, радасці і поспеху!









































