Паездка ў аквапарк

27 мая навучэнцы школы-інтэрната здзейснілі займальную аглядную экскурсію па Жлобіне з наведваннем аквапарка.

Так незвычайна і захапляльна апынуцца ва ўтульным, цёплым басейне з разнастайнымі воднымі прыгодамі! Рабяты з захапленнем спаборнічалі ў плаванні, каталіся з горак, ныралі ў празрыстай вадзе. Але трэба адзначыць, што водныя працэдуры дораць не толькі радасць, але і значна спрыяюць гартаванню дзіцячага арганізма, дапамагаюць супрацьстаяць прастудным захворванням.

Дзякуем арганізатару паездкі Мірошнікаву Ю.В.. за падораную дзецям магчымасць павесяліцца, адпачыць і ўмацаваць сваё здароўе!

 

каментары зачыненыя.