брат, лета чырвонае!

29 траўня ў Доме культуры ПУП «Універсал Бабруйск» адбыўся справаздачны канцэрт музычных калектываў школы-інтэрната «Ах, лета!».

Дзеці парадавалі прысутных на свяце гледачоў разнастайнасцю музычных нумароў.. А бацькі нашых навучэнцаў з задавальненнем дапоўнілі яркую канцэртную праграму дзяцей. Запальныя танцавальныя нумары і праніклівыя жэставыя песні зрабілі гэтую сустрэчу па-сапраўднаму цёплай і душэўнай.. Талент юных артыстаў быў ацэнены па заслугах – шквал апладысментаў доўгі час не змаўкаў у зале.

Усе ўдзельнікі канцэртнай праграмы ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі за актыўны ўдзел у творчым жыцці школы-інтэрната..

Выказваем вялікую падзяку кіраўніку танцавальнага ансамбля «Весялінка» Дзятко А.Э., кіраўніку тэатра жэставай песні «Праменькі надзеі» Шчамеравай Т.І., а таксама Малахоўскай М.В. за ўклад і развіццё творчага пачатку навучэнцаў школы-інтэрната.

каментары зачыненыя.