Да пабачэння, школа!

Зноў завяршыўся чарговы навучальны год. 30 мая на ўрачыстую лінейку, прысвечаны апошняму званку, сабраліся выхаванцы школы-інтэрната, іх бацькі і настаўнікі.

Па добрай традыцыі дырэктар школы-інтэрната Н.Э. Брылёва звярнулася да прысутных.. Яна выказала ўдзячнасць педагогам за іх нялёгкую працу па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення., а таксама пажадаў выпускнікам упэўненасці ў сабе, самарэалізацыі і дасягненні пастаўленых мэт.

З прыкметным хваляваннем і сумам перад прысутнымі выступілі настаўнікі і бацькі, якія павіншавалі выпускнікоў з заканчэннем школы, пажадаўшы ім усяго найлепшага. Самыя маленькія навучэнцы школы-інтэрната адрасавалі дзецям віншавальныя вершы, а тыя ў сваю чаргу, прадставіўшы новую песню ў жэставым выкананні, зрабілі, мабыць, самы кранальны падарунак усім прысутным на свяце.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства вальсам у выкананні навучэнцаў і іх бацькоў, а таксама запускам выпускнікамі паветраных шароў, якія сімвалізуюць выкананне жаданняў у новай, самастойнага жыцця.

Вось і наступіў кульмінацыйны момант - прагучаў апошні школьны званок. І няхай гэта яшчэ не ўсё – чакаюцца нялёгкія іспыты, але, тым не менш, гэты дзень становіцца своеасаблівай мяжой паміж школьнай лавай і будучым дарослым жыццём..

У добры шлях, выпускники!

каментары зачыненыя.