Экскурсія па любімаму гораду

16 верасня навучэнцы школы-інтэрната разам з кіраўніком аб'яднання па інтарэсах "Турысты-краязнаўцы" Мірошнікавай Ю.В.. здзейснілі займальную пешаходную экскурсію па горадзе Бабруйску, падчас якой працягнулі знаёмства з гістарычнымі і культурнымі славутасцямі горада.
Ля абеліска “Вечны агонь» загінуўшым воінам у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. хлопцы ўшанавалі памяць загінуўшым воінам хвілінай маўчання. Плошча Перамогі - з'яўляецца помнікам гісторыі рэспубліканскага значэння.. Гэтае месца добра знаёмае і яго з задавальненнем любяць наведваць нашы выхаванцы..

Да сярэдзіны 80-х гадоў тут быў толькі невялікі сквер., а сёння гэтае месца па праве лічыцца адным з найболей прыгожых і ўрачыстых у горадзе. Сюды прыходзяць і бабруйчане, і госці горада, каб ушанаваць памяць, выказаць глыбокую ўдзячнасць тым, хто аддаў жыццё за сённяшні дзень.

Жадаем рабятам новых займальных падарожжаў, цікавых адкрыццяў і яркіх уражанняў!

каментары зачыненыя.