Фотавыстава “Лета -2018”

Усе дарослыя ведаюць, што самая любімая пара года для дзіцяці гэтае лета. Кожнае дзіця з вялікім нецярпеннем чакае гэтыя гарачыя дзянькі! Менавіта ў гэты час года дзеці атрымліваюць самыя яркія і незабыўныя эмоцыі., якімі яны будуць дзяліцца на працягу ўсяго года.

З 10 па 17 верасня ў школе-інтэрнаце прайшла фотавыстава «Любімыя месцы майго лета». Умела правёўшы працу з бацькамі выхаванцаў, педагогі сабралі цудоўныя фатаграфіі, на якіх адлюстраваны мерапрыемствы іх летняга адпачынку з дзецьмі.

Фотавыстава атрымалася яркай, якая прываблівае ўвагу дзяцей і дарослых. Дзеці падоўгу глядзяць і дзеляцца сваімі ўражаннямі з сябрамі, дзе яны былі летам, што ім больш за ўсё спадабалася.

Лета скончылася, як гэта часта бывае занадта хутка, але дзякуючы гэтай фотавыставе сонечны настрой будзе з намі ўсю восень!

каментары зачыненыя.