Па старонках гісторыі

22 Выхаванцы Вераснёўскай школы-інтэрната наведалі выбітны будынак Беларусі, помнік архітэктуры 1-й пал 19 стагоддзя – Бабруйскую крэпасць. Бабруйскую цытадэль называюць «старэйшай сястрой» Брэсцкай крэпасці, адной з лепшых і ў Еўропе па ўзроўні ваеннага абсталявання. З крэпасцю звязаны падзеі вайны 1812 года, Дзекабрысцкі рух, Вялікая Айчынная вайна. Хлопцы з вялікай цікавасцю разглядалі бастыёны цытадэлі, якіх да нашых дзён захавалася няшмат — толькі каля 50 аб'ектаў. Гэта вежа, казармы і «горныя рэдуты».

Правядзенне такіх экскурсій мае вялікае значэнне ў фарміраванні і выхаванні асобы. Тым больш глыбокімі і змястоўнымі будуць веды нашых дзяцей аб родным краі, тым больш эфектыўна яны будуць уплываць на фарміраванне грамадзянскіх якасцей, шчырай любові да свайго народа і Бацькаўшчыны.

дарагія рабяты! Запрашаем актыўных і цікаўных стаць удзельнікамі аб’яднання па інтарэсах “Турысты-краязнаўцы”” і тады любоў да гісторыі роднага краю і рамантыка турысцкіх паходаў стане вашым самым яркім захапленнем.!

 

каментары зачыненыя.