9 кастрычніка ў школе-інтэрнаце ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку" адбылася сустрэча навучэнцаў 2-11 класаў з супрацоўнікамі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны расказалі дзецям аб мэтах дадзенага мерапрыемства., прэзентавалі відэафільм аб сваёй дзейнасці, правялі гутарку аб правілах бяспекі ў школе, побыце, на вуліцы, каб пазбегнуць небяспечных сітуацый. Усіх хлопцаў, хто пажадаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на тэму "Бяспека і дзеці", у якасці прыза чакалі памятныя падарункі – маляўнічая наглядна-выяўленчая прадукцыя, дзіцячыя дапаможнікі, прысмакі.
Завяршылася сустрэча яркай канцэртнай праграмай з удзелам выхаванцаў школы-інтэрната і словамі падзякі на адрас прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі за падоранае свята., интересные, познавательные беседы и, вядома, добры настрой.
Мы – за бяспеку!











































