17 кастрычніка ў школе-інтэрнаце адбыўся турнір па міні-футболе з прыцягненнем навучэнцаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Спартыўная зала сабрала вялікую колькасць балельшчыкаў. Гонар нашай школы абаранялі дзве каманды: зборныя 10-11 і 5-9 класаў. Нашы хлопцы паказалі добрыя вынікі, заняўшы I і II месца. Госці былі прыемна здзіўлены ўзроўнем падрыхтоўкі юных спартсменаў., дружнай падтрымкай балельшчыкаў.
Віншуем нашых футбалістаў!







































