1 лістапада навучэнцы школы-інтэрната пабывалі на прадстаўленні міжнароднага «На100ячага цырка», які прыехаў у наш горад з новай грандыёзнай праграмай у двух аддзяленнях. Дзеці ўбачылі выступленні ўтаймавальнікаў дзікіх пітонаў, сілавога жанглёра, паветраных гімнастаў, акрабатаў на батуце, сталі сведкамі грандыёзнага фаер-шоу, шоу мыльных бурбалак. Усю праграму клоун Скотч весяліў усіх, хто сабраўся ў цырку., дарыў усмешкі і радасць, ладзіў розныя конкурсы. Майстэрства артыстаў цырка зрабіла на хлопцаў вялікае ўражанне, таму сыходзілі яны, не хаваючы сваіх пазітыўных эмоцый, радасці і захаплення!
Выказваем шчырую падзяку адміністрацыі цырка за аказаную дабрачынную дапамогу ў арганізацыі культурна-дасугавага адпачынку навучэнцаў школы-інтэрната. Дзякуй за гэтае свята і чараўніцтва!










































