Пазнавальна і цікава бавяць свой вольны час удзельнікі аб'яднання па інтарэсах «Турысты-краязнаўцы» пад кіраўніцтвам Ю.В.Мірошнікавай.. Так, у мінулыя выходныя, яны прынялі ўдзел у конкурснай праграме пад назвай «Знатокі ідуць па фотаследзе». Гэтая займальная гульня дала хлопцам магчымасць праверыць, наколькі добра яны ўмеюць распазнаваць тапаграфічныя знакі, сфармавала ўменне пракладваць маршрут, карыстаючыся яго апісаннем у кнігах і, вядома, апісаннем фотаздымкаў. Уважліва прачытаўшы апісанне "кадра", юныя краязнаўцы павінны былі знайсці на карце кропку, пра якую гаворыцца, затым наступную, пакуль не адновяць увесь маршрут, па якім трэба было прайсці. Напрыклад, на адным са здымкаў турысты сфатаграфаваны ля помніка, на іншым яны ідуць уздоўж лініі электраперадачы, на наступным намаляваны прывал у лясной высечкі… Хто ведае тапаграфічныя знакі гэтых мясцовых прадметаў, той лёгка адшукае іх.
Варта адзначыць, што нашы выхаванцы паказалі добрыя веды ў галіне турызму і праявілі сябе зладжанай., дружнай і мэтанакіраванай камандай!







































