Навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне – 2018" у Мінску. Удзельнікамі мерапрыемства сталі актывісты і лепшыя навучэнцы школы-інтэрната.. 24 лістапада дэлегацыя наведала генеральную рэпетыцыю конкурсу, а на наступны дзень, 25 лістапада - фінальны канцэрт конкурсу.
У гэтым годзе ўдзельніца з Польшчы Раксана Венгель стала пераможцай дзіцячага. “Еўрабачання”. Раксане 13 гадоў, і дома яна ўжо знакамітасць: перамагла ў першым сезоне польскага шоу «Голас. Дзеці», а за яе сацыяльнай сеткай сочаць амаль 250 тысяч чалавек. На конкурсе яна выканала песню Anyone I Want To Be - часткова на англійскай, часткова на польскай. Прадстаўнік Беларусі Даніэль Ястрэмскі заняў 11-е месца.
За гэтыя два дні нашы юныя дэлегаты крыху стаміліся, але засталіся вельмі задаволены, атрымаўшы масу станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў. Жадаем рабятам новых здзяйсненняў і яшчэ вялікіх поспехаў у вучобе, бо старанне і праца заўсёды ўзнагароджваецца!






































