Пасяджэнне раённага бацькоўска-педагагічнага клуба

11 снежня з мэтай стварэння ўмоў для супрацоўніцтва бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў пытаннях развіцця і фарміравання асобы дзяцей на базе УА "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху" адбылося пасяджэнне абласнога клуба бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Асноўныя задачы гэтай сустрэчы:
– забяспечыць псіхолага-педагагічную падтрымку бацькам-выхавальнікам, актуалізаваць іх творчы патэнцыял у пошуку пазітыўных жыццёвых стратэгій;
– стварыць умовы для павышэння бацькоўскай кампетэнцыі ў пытаннях выхавання і навучання дзяцей, фарміравання псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў-выхавальнікаў;
– арганізаваць прастору для канструктыўнага ўзаемадзеяння спецыялістаў розных узроўняў па актуальных праблемах выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.


У пачатку мерапрыемства педагог сацыяльны Бабкова А.Г.. і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Хорошун А.У. правялі азнаямленчую экскурсію па школе-інтэрнаце, пасля якой адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства. Максімава М.Л., педагог сацыяльны аддзела абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх ДУА «Магілёўскі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр» прывітала ўсіх удзельнікаў пасяджэння, расказала пра дасягненні кожнага, а таксама правяла анкетаванне па арганізацыі працы абласнога клуба і далейшаму накіраванню працы. Далей за ўсіх чакала насычаная канцэртная праграма з удзелам выхаванцаў школы-інтэрната і выхаванцаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.. У завяршэнне сустрэчы педагог-псіхолаг Сінюк А.У.. і педагог сацыяльны аддзела падтрымкі сям'і і дзіцяці «SOS – Дзіцячая вёска Магілёў» Апёк Н.З. правялі трэнінгавы занятак «Матывацыя на поспех».
Паседжанне клуба прайшло ў сяброўскай, добразычлівай атмасферы. Яго ўдзельнікі выказалі вялікую падзяку арганізатарам за магчымасць паразмаўляць., абмеркаваць надзённыя праблемы і шляхі іх вырашэнняў.

каментары зачыненыя.